Friday, 25 October 2013

У кампаніі Wexler з'явілася два афіцыйныя дыстрыб'ютары ў Беларусі

Кампанія Wexler абвясціла аб падпісанні дыстрыб'ютарскіх пагадненняў з ELKO.BY і NEOLINK, вядучымі дыстрыб'ютарамі лічбавай тэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь. У рамках дадзенага пагаднення ELKO.BY і NEOLINK становяцца афіцыйнымі дыстрыб'ютарамі прадукцыі WEXLER у Беларусі і пашыраюць асартымент сваіх тавараў, што пастаўляюцца ў краіну, за кошт планшэтаў, электронных рыдэраў, смартфонаў і аксесуараў вядомага расійскага распрацоўшчыка.
Цяпер беларускім пакупнікам даступна ўся лінейка тавараў гэтага брэнда. Як адзначыў дырэктар па маркетынгу WEXLER Аляксей Чабатко, беларускі рынак з'яўляецца для дадзенай кампаніі прыярытэтным, а ELKO.BY і NEOLINK маюць неабходную кампетэнцыю ў сферы дыстрыб'юцыі камп'ютэрнай тэхнікі і лічбавай электронікі.
ELKO.BY з'яўляецца гандлёвай маркай ТАА "ЭлТім". Займаючыся дыстрыб'юцыяй тэхналогій у Беларусі з 1996 году і супрацоўнічаючы з сусветнымі лідэрамі IT- індустрыі, дадзены холдынг прапаноўвае сваім кліентам самыя сучасныя прадукты і рашэнні, хуткую дастаўку і празрыстую сістэму адказнасці. У сваю чаргу, NEOLINK з'яўляецца маладой і перспектыўнай кампаніяй, што мае станоўчы досвед працы ў галіне партатыўнай электронікі і таксама гатовай уключыць прадукцыю WEXLER у свой таварны партфель.
Крыніца:  Telegraf.by

No comments:

Post a Comment